Праграмы Ватыканскага радыё, якое працуе на 45 мовах, уключаюць у свой эфір іншыя радыёстанцыі, што вяшчаюць на пяці кантынентах. Гэта адбываецца са згоды Генеральнай дырэкцыі і з’яўляецца часткай доўгай традыцыі служэння і тэхнічнай дапамогі, якую Ватыканскае радыё аказвае іншым радыёстанцыям (публічным, мясцовым, каталіцкім і інш.). Ватыканскае радыё перадае аўдыёсігнал (з каментарыямі на нацыянальных мовах і без іх) з нагоды аўдыенцый Святога Айца, нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”, папскіх цырымоній і важных падзей, якія адбываюцца ў Ватыкане.
Аддзел міжнародных адносін падтрымлівае падобнае супрацоўніцтва, якое ўключае, між іншым, абмен тэхнічнай і рэдакцыйнай дапамогай карэспандэнтам, накіраваным для выканання спецыяльных заданняў за мяжой, а таксама міжнародны абмен радыёпраграмамі рознага тыпу: рэлігійнымі, культурнымі, музычнымі і інш.
радыё для радыёстанцый ...»
For further contacts: International Relations Office